У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшла новая манаграфія па біблеістыцы
13 мая 2020Выдавецтва Мінскай духоўнай акадэміі выпусціла манаграфію А. А. Тарасенка «Пасланне Іакава. Галахічная энцыкліка іерусалімскага «епіскапа» і яўрэйскі свет пачатку новай эры».
У манаграфіі разглядаецца пасланне Іакава ў якасці галахічнай энцыклікі, якая з'явілася ў эпоху кардынальных перамен у яўрэйскім грамадстве ў пачатку новай эры як адказ іудзее-хрысціянскага піетыста на дзейнасць місіянераў рознага кшталту, якія прапаведавалі ў Дыяспары «іншы», або «шырокі» шлях. Галоўная ўвага нададзена метадалогіі аўтара, з дапамогай якой ён заклікае сваіх адрасатаў — вучняў Маісея і вучняў Іісуса - ісці «вузкім» шляхам, беручы прыклад з вядомых персанажаў Танаха ў іх веры, пакутах і малітве. Пасланне даследуецца як зборнік павучанняў (пропаведзяў або гутарак) Іакава, брата Іісуса, магчыма, сабраных яго слухачом яшчэ пры жыцці настаўніка.
Кніга апублікаваная ў якасці дадатку да біблейскага часопісу «Скрыжалі» ў серыі «Манаграфіі па біблеістыцы». Выданне забяспечана прадмовай, падрыхтаванай галоўным рэдактарам біблейскага часопіса «Скрыжалі» архімандрытам Сергіем (В. В. Акімавым).
Кніга прызначана для багасловаў, біблеістаў, рэлігіязнаўцаў, гісторыкаў, культуролагаў і ўсіх, хто цікавіцца Бібліяй.
(Тарасенко, А.А. Послание Иакова. Галахическая энциклика иерусалимского «епископа» и еврейский мир начала новой эры / А. А. Тарасенко. – Минск : Издательство Минской духовной академии, 2020. – 396 с. – (Монографии по библеистике, № 4). ISBN 978–985–7145–37–9)/