Выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу пра святара Канстанціна Пракаповіча — ахвяру паўстання 1863 года
02 кастрычніка 2023У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла новая кніга прафесара іерэя Гардзея Шчаглова, доктара царкоўнай гісторыі. Выданне прысвечана памяці святара Канстанціна Пракаповіча, забітага падчас паўстання 1863 года. У кнізе па магчымасці максімальна поўна прадстаўлены яго біяграфія і абставіны смерці. Далей разглядаюцца лёсы членаў яго сям'і, і затым апавядаецца пра тое, як захоўваецца памяць пря іерэя-пакутніка.
Выданне адрасавана гісторыкам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі беларускай канфесійнай гісторыі.
Рэкамендавана да публікацыі Вучонай радай Мінскай духоўнай семінарыі.
Навуковыя рэцэнзенты: протаіерэй Віктар Васілевіч, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя; протадыякан Павел Бубноў, выкладчык Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,