У выдавецтве Мінскай духоўнай семінарыі выйшла кніга пра архіепіскапа Ермагена (Голубева) (1896-1978)
23 мая 202323 мая 2023 года выдавецтва Мінскай духоўнай семінарыі выпусціла кнігу архімандрыта Іасафа (Морзы) «Архіепіскап Ермаген (Голубеў): жыццё і вызнаўства». Выданне з'яўляецца выпускной кваліфікацыйнай працай бакалаўра, абароненай аўтарам у 1997 годзе ў Мінскай духоўнай семінарыі.
Кніга прысвечана апісанню жыцця і царкоўнага служэння архіепіскапа Ермагена (Голубева) (1896-1978) – аднаго з найбольш яркіх і прынцыповых іерархаў Рускай Праваслаўнай Царквы ў ХХ ст. Выступіўшы з адкрытай крытыкай савецкай антыцаркоўнай палітыкі, ён быў адхілены ад епархіяльнага кіравання і накіраваны ў ссылку ў Жыровіцкі манастыр. Кніга адрасавана праваслаўным святарам, гісторыкам, рэлігіязнаўцам, выкладчыкам, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі царкоўнай гісторыі.
Выпуск кнігі адкрывае серыю «Манаграфіі і даследаванні Мінскай духоўнай семінарыі».
Выдадзена па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Рэцэнзент:
протаіерэй Віктар Васілевіч, рэктар Мінскай духоўнай семінарыі, кандыдат багаслоўя,
Слесараў А. В., прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, дацэнт, кандыдат багаслоўя.
Рэкамендавана да публікацыі Вучонай радай Мінскай духоўнай семінарыі (пратакол № 2 ад 29 снежня 2022 года). Адказны за выпуск: А.В. Слесараў.
Пра аўтара. Архімандрыт Іасаф (свецкае імя Аляксандр Мікалаевіч Морза) нарадзіўся ў 1970 годзе ў вёсцы Ракітна Лунінецкага раёна Брэсцкай вобласці. Скончыў механіка-матэматычны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1993), Мінскую духоўную семінарыю (1997), багаслоўскі факультэт Афінскага ўніверсітэта (2002), Мінскую духоўную акадэмію (2003). Кандыдат багаслоўя. У 2003-2008 гг. інспектар, у 2008-2012 гг. рэктар Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі. Прафесар (2010). З 2012 г. выкладчык Кіеўскай духоўнай акадэміі, клірык Барыспальскай епархіі Украінскай Праваслаўнай Царквы.
Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber,