У Выдавецтве Маскоўскай Патрыярхіі выйшла кніга Свяцейшага Патрыярха Кірыла «Аляксандр Неўскі — Імя Расіі»

04 мая 2021

а.jpg

У Выдавецтве Маскоўскай Патрыярхіі ў дзесятым выпуску серыі «Слова Свяцейшага Патрыярха» выйшла ў свет кніга Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла «Аляксандр Неўскі — Імя Расіі».

Прадстаяцель Рускай Праваслаўнай Царквы, звяртаючыся да чытачоў, падкрэслівае, што святы Аляксандр Неўскі — гэта імя і твар Расіі, і не толькі мінулай, але і цяперашняй. Прыклад мудрага кіраўніка і праведнага хрысціяніна натхняе нас на жыццё паводле запаведзяў Божых. «Калі мы ўсе — і ўлады, і войска, і народ — будзем ісці па шляху дабравернага князя Аляксандра Неўскага, у нас будзе Вялікая Русь, Святая Русь, месца мірнага і шчаслівага жыцця людзей, напоўненае духоўнымі і матэрыяльнымі каштоўнасцямі» — гаворыцца ў слове Свяцейшага Патрыярха.

Кніга змяшчае раздзел «Гістарычная даведка», а таксама трапар, кандак і малітву святому дабравернаму князю Аляксандру Неўскаму.

Выданне маляўніча аформлена, утрымлівае падборку рэпартажных фатаграфій, а таксама ілюстрацыі, неабходныя для больш яснага разумення гістарычнага фону падзей.

Кніжная серыя «Слова Свяцейшага Патрыярха» ўключае ў сябе невялікія кнігі кампактнага фармату з выступленнямі Свяцейшага Уладыкі па надзённых пытаннях.

Патрыярхія.ру/Church.by