Напярэдадні Дня праваслаўнай моладзі мітрапаліт Павел узначаліў акафістны спеў Мінскай іконе Божай Маці ў дамавым храме Мінскай духоўнай акадэміі і пагутарыў са студэнтамі МінДА

13 лютага 2019

top.jpg

13 лютага 2019 года мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, напярэдадні Дня праваслаўнай моладзі, які традыцыйна адзначаецца ў Рускай Праваслаўнай Царкве ў свята Стрэчання Гасподняга, наведаў Мінскую духоўную акадэмію.

Перад пачаткам богаслужэння Патрыяршы Экзарх перадаў у дар акадэміі Баркалабаўскі абраз Божай Маці, які быў напісана па благаславенню схіепіскапа Пятра (Карпусюка).

Затым Патрыяршы Экзарх узначаліў акафістны спеў Мінскай іконе Божай Маці, які традыцыйна здзяйсняецца па серадах у акадэмічным храме.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў, першы прарэктар Мінскай духоўнай акадэміі протаіерэй Уладзімір Далгаполаў, духаўнік МінДА протаіерэй Уладзімір Увараў, прарэктар па выхаваўчай рабоце МінДА іерэй Андрэй Бабушкін, выкладчыкі і студэнты ў свяшчэнным сане.

Богаслужэбныя спевы выканаў хор Мінскай духоўнай акадэміі пад кіраўніцтвам Андрэя Шляхтава.

Па заканчэнні малебна ўладыка Экзарх звярнуўся да выкладчыкаў і студэнтаў са словам настаўлення, пасля чаго ўручыў усім прысутным у храме абразкі блажэннай Валянціны Мінскай.

Пасля набажэнства адбылася сустрэча мітрапаліта Паўла са студэнтамі акадэміі. Навучэнцы мелі магчымасць пагутарыць з уладыкам Экзархам у цёплай нефармальнай абстаноўцы і задаць пытанні, якія іх цікавяць.

Мерапрыемства завяршылася музычнай праграмай, падрыхтаванай выхаванцамі акадэміі.

Church.by

Фотарэпартаж