Напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі Веніямін здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска

06 студзеня 2021

top.jpg

6 студзеня 2021 года, напярэдадні свята Ражджаства Хрыстовага, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў усяночнае трыванне ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: прарэктар па выхаваўчай рабоце Мінскай духоўнай акадэміі, старшыня Сінадальнага інфармацыйнага аддзела БПЦ іераманах Афанасій Сакалоў; першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун; сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; ключнік сабора протаіерэй Уладзімір Увараў і клірыкі кафедральнага сабора.

Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.

Перад паліелем архімандрыт Аляксій (Шынкевіч) зачытаў Каляднае пасланне Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла.

Па прачытанні Евангелля Прадстаяцель Беларускай Праваслаўнай Царквы звярнуўся да багамольцаў са словам пропаведзі.

Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Веніямін перадаў у дар храму набор богаслужэбных пакраўцоў.

Усяночнае трыванне транслявалася ў прамым эфіры на тэлеканале Беларусь 3.

Фотарэпартаж

Сhurch.by