У Кіева-Пячэрскай лаўры прайшлі ўрачыстасці з нагоды дня тэзаімянінаў мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Украіны Ануфрыя

26 чэрвеня 2019

top.jpg

25 чэрвеня 2019 года, у дзень памяці прападобнага Ануфрыя Вялікага, Блажэннейшы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Украіны Ануфрый здзейсніў Бажэственную літургію на плошчы перад Успенскім саборам Кіева-Пячэрскай лаўры.

Ва ўрачыстасцях з нагоды дня тэзаімянінаў, пяцігоддзя Прадстаяцельскага служэння і 75-годдзя Яго Блажэнства прынялі ўдзел сабор архіпастыраў і духавенства Украінскай Праваслаўнай Царквы, а таксама прадстаўнікі Памесных Праваслаўных Цэркваў: Александрыйскай, Іерусалімскай, Балгарскай, Кіпрскай, Сербскай, Польскай, а таксама Праваслаўнай Цэрквы Чэшскіх зямель і Славакіі.

Тысячы праваслаўных украінцаў маліліся за літургіяй пад адкрытым небам.

Віншавальны адрас Яго Блажэнству накіраваў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.

«Промвслам Божым у манаскім пострыгу Вы ўспрынялі імя святога прападобнага Ануфрыя Вялікага — боганатхнёнага падзвіжніка эпохі першых стагоддзяў хрысціянскага манаства. Падобна свайму нябеснаму заступніку, вы з'яўляецеся для блізкіх і далёкіх прыкладам глыбокай веры ў Бога, сыноўняй вернасці Царкве Хрыстовай і безадгаворачнага манаскага паслушэнства. Народ Божы шчыра любіць і паважае Вас за мудрасць і стойкасць духу, бачачы ў Вашым Блажэнстве сапраўднага пастыра, які душу сваю аддае за авечак (гл. Ін. 10: 11).

Уся паўната Беларускай Царквы заўсёды моліцца за Украіну, а ў гэтыя дні працягвае маліцца аб добрым стане Украінскай Праваслаўнай Царквы і ўсталяванні міру на блізкай і дарагой нам Украінскай зямлі. Мы просім Госпада прыхіліць сваю ласку да Украіны і яе народа, духоўна народжанага ў Кіеўскай хрышчальнай купелі, засцерагчы Царкву Сваю ад разладу і бязладдзя, а сэрцы чалавечыя напоўніць верай, надзеяй, любоўю, імкненнем да маральнага перамянення, міру і адзінства.

Жадаем Вам кіраўніцтва Духа Святога на ўсіх шляхах жыцця Вашага, дарагі Уладыка. Няхай Украінская Праваслаўная Царква, якая знаходзіцца пад Вашым свяціцельскім амафорам, умацоўваецца і квітнее, падаючы ўсім, хто жадае і прагне праўды, (гл. Мф. 5:6) жывую спасіцельную ваду ісціны Хрыстовай і яўляючы свету неабвержнае сведчанне перамогі кананічнага Праваслаўя. Няхай Гасподзь наш Іісус Хрыстос, Вялікі Архіерэй і Пастыраначальнік, падае Вам сваю добрую дапамогу ў цяжкім архіпастырскім служэнні, а ўсім верным дзецям Украінскай Праваслаўнай Царквы дапамагае ў добрых справах і пачынаннях» — гаворыцца ў віншаванні.

Украінская Праваслаўная ЦаркваChurch.by