У Лядзенскім мужчынскім манастыры пачата будаўніцтва новага храма і капліцы
30 ліпеня 2018У Лядзенскім мужчынскім манастыры Благавешчання Прасвятой Багародзіцы пачата ўзвядзенне новага храма ў гонар Увядзення ў храм Прасвятой Багародзіцы і будаўніцтва вадасвятнай капліцы ў гонар святых першавярхоўных апосталаў Пятра і Паўла. Царква ўзводзіцца па ўзоры храмаў, якія будаваліся ў Беларусі ў XVII-XVIII стст., і будзе драўлянай.
Месца для будаўніцтва выбрана не выпадкова. Храм будзе ўзведзены на месцы разбуранай царквы, пабудаванай як мяркуецца, у XVII стагоддзі на месцы яўлення Божай Маці.
Манастыр з удзячнасцю прыме любую дапамогу для ўзвядзення храма і капліцы. Дабрачынную дапамогу можна пералічыць на разліковы рахунак Лядзенского манастыра:
Нумар рахунку: BY38 BAPB 3015 3034 0001 0000 0000, ААТ «Белаграпрамбанк», г. Мінск, БІК: BAPBBY2X, УНП: 600268162. У прызначэнні плацяжу пазначыць: «дабрачыннае ахвяраванне на ўзвядзенне храма і капліцы».