Прыходу апостала Андрэя Першазванага патрэбна дапамога пасля пажару [відэа]

12 сакавіка 2021

V_Minske_na_ulMalinina_gorel_hrambig.jpg

У ноч на 11 сакавіка ў храме апостала Андрэя Першазванага ў Мінску на вуліцы Малініна, 19 адбыўся пажар. Прычына ўзгарання высвятляецца.

Як распавёў настаяцель храма протаіерэй Пётр Дзям'янчук, выгарэла панамарскае памяшканне, згарэла мэбля, пацярпелі сцены, столь. У алтарнай частцы пацярпелі сцены, больш за 40 м. кв. фрэсак, мноства абразоў, аблачэнні. Асноўнае памяшканне храма часткова закурана. Клірык храма іерэй Кірыл Гардун адзначае, што нягледзячы на моцнае полымя, якое пашкодзіла ўсё вакол прастола, сам прастол і нават тканкавае аблачэнне на ім, напрастольнае Евангелле і, што вельмі важна, антымінс (плат з зашытымі ў ім мошчамі святых) зусім не пацярпелі, хоць зробленыя\ з гаручых матэрыялаў.

Прыхаджане і неабыякавыя людзі не кінулі ў бядзе родны храм і актыўна ўключыліся ў працу па ліквідацыі наступстваў вогненнай стыхіі. Іх рукамі ўжо ў першы дзень быў праведзены велізарны фронт работ: адмыта ад сажы вялікая частка нефа, ачышчаны ацалелыя іконы, разабраны завалы, прыбрана смецце.

«Прыходу вельмі патрэбна дапамога ў аднаўленні храма: неабходна адмываць сажу. З сабой трэба прынесці анучы, пальчаткі, воцат і вядро. Хто зможа прыехаць сёння, заўтра і ў бліжэйшыя дні - будзем вельмі рады! Чакаем кожнага з 9.00 да 19.00, храм адкрыты штодня. Просім прыходзіць у светлы час сутак бо ў храме няма электрычнасці», - адзначаецца на старонцы храма ў сацсетках.

Прыход звяртаецца да ўсіх неабыякавых з просьбай аб малітоўнай і матэрыяльнай дапамозе ў аднаўленні храма.

Тэл. храма: мабільны 8-029-399-79-51. Суполка vk. Сайт храма андреевский.храм.бел.

Рэквізіты храма:

IBAN: BY61BPSB

30151086710199330000

BIC: BPSBBY2X

Цэнтр банкаўскіх паслуг № 701

ОАО "БПС-Сбербанк",

г. Мінск, 220039, вул. Чкалава, 18, корп. 1.

УНП 100998108

ОКПО 373791129

Pravminsk.by/андреевский.храм.бел/Сhurch.by