У Мінску пачалася дабрачынная акцыя «Велікодны падарунак-2021»

20 красавіка 2021

Chop-your-own-wood-and-it-will-warm-you-twice.-100...

Дабрачынная акцыя «Велікодны падарунак-2021» пройдзе з 20 сакавіка па 1 мая ў Мінску. Яе праводзіць брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова Мінскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.

Падчас акцыі ў крамах гандлёвай сеткі «Віталюр» горада Мінска валанцёры будуць збіраць неабходныя рэчы і прадметы для:

  • Цэнтра медыцынскай рэабілітацыі для дзяцей з псіханеўралагічнымі захворваннямі па вул. Валгаградская г. Мінска
  • ​Рэабілітацыйнага цэнтра для дзяцей-інвалідаў па вул. Севастопальская, 56
  • Асацыяцыі дапамогі жанчынам, якія знаходзяцца ў складанай жыццёвай сітуацыі «Матуля» ў горадзе Мінску
  • ​Дзяцей, якія знаходзяцца ў аддзяленні гематалогіі 2-й гарадской бальніцы горада Мінска
  • Дзяцей, якія знаходзяцца ў дзіцячым хірургічным цэнтры (ДХЦ) гарадской клінічнай бальніцы №1
  • Пацыентаў, якія знаходзяцца ў ДУ «Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі» горада Мінска
  • Дзяцей ДУА «Сацыяльны яслі-сад № 407 горада Мінска»
  • Пацыентаў, якія знаходзяцца на лячэнні ў галоўным ваенным клінічным шпіталі
  • ​Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Кастрычніцкага раёна горада Мінска
  • ​Шматдзетных сем'яў, інвалідаў, людзей, якія знаходзяцца ў цяжкай жыццёвай сітуацыі з прыхода Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска
  • ​Дабрачыннага грамадскага аб'яднання «Вялікая сям'я»
  • ​ДУА «СПЦ з прытулкам Ленінскага раёна горада Мінска»
  • ​СБУ «Інклюзіўны рэсурсны цэнтр "Актыўнае асяроддзе"» дзіцячых дамоў, рэабілітацыйных цэнтраў

Падчас акцыі будуць збірацца прадметы асабістай гігіены; падгузнікі для дарослых і дзяцей; развіваючыя цацкі, мазаікі, пазлы; канцылярскія і друкаваныя тавары (алоўкі, фламастэры, фарбы, пэндзлікі, кнігі, альбомы, часопісы); бакалею, цукар, чай, каву, печыва, цукеркі.

Дабрачынная акцыя носіць і асветніцкі характар, таму ўсе пакупнікі крамы змогуць задаць валанцёрам пытанні па асновах праваслаўнай веры. Падчас збору падарункаў добраахвотнікі запішуць усіх жадаючых ахвярадаўцаў і членаў іх сем'яў у спіс для малебна аб здароўі ў Свята-Духавым кафедральным саборы.

Да ўдзелу ў акцыі запрашаюцца валанцёры для фарміравання падарункаў і іх транспарціроўкі ў вышэйпералічаныя ўстановы.

Па пытаннях удзелу ў акцыі можна звяртацца да старшыні брацтва Шаплыка Марыі Эдуардаўны:

маб. тэл. +375259315691

Пошта: info@bratstvo.by

Факс: +375 (17) 367-13-91

Брацтва ў гонар святога апостала Іаана Багаслова/Church.by