У Мінску пройдзе цыкл сустрэч для будучых бацькоў «Школа сямейнага развіцця»

09 красавіка 2021

top.jpg

Па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, у Мінску адбудзецца цыкл сустрэч для будучых бацькоў «Школа сямейнага развіцця». На сустрэчы запрашаюцца таксама маладыя пары, якія нядаўна сталі бацькамі.

У рамках сустрэч урач-педыятр, кардыёлаг, спецыяліст у галіне дзіцячага масажу Таццяна Васільева раскажа пра асаблівасці догляду за нованароджанымі, арганізацыі побыту са з'яўленнем дзіцяці, вырашэнні ўнутрысямейных канфліктаў і цяжкасцяў, з якімі сутыкаюцца маладыя сем'і. Будучыя таты і мамы таксама змогуць задаць спецыялісту пытанні, якія цікавяць, знайсці аднадумцаў і сяброў сярод іншых удзельнікаў сустрэчы.

Сустрэчы пройдуць пры садзейнічанні Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Матуля».

Першая гутарка адбудзецца 16 красавіка ў 18.00 па адрасе: г. Мінск, вул. Ракаўская, 26 (побач з Мінскім епархіяльным упраўленнем). Удзел бясплатны.

Viber: + 375445753905

Church.by