У Мінску пройдзе фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька»
24 лістапада 202226 лістапада 2022 года ў канферэнц-зале Цэнтра духоўнай асветы і сацыяльнага служэння Беларускага Экзархату «Усіх тужлівых Радасць» пройдзе IX фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька», падчас якога будуць названы імёны лаўрэатаў і адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў.
Таксама ў гэты дзень будзе пройдуць прагляд лепшых конкурсных работ, майстар-класы для дзяцей, якія правядуць студэнты факультэта дашкольнай адукацыі БДПУ імя Максіма Танка.
Фестываль сацыяльнай рэкламы ў абарону жыцця і сям'і «Далонька», які праводзіцца пад дэвізам «Да! Будет жизнь!», з'яўляецца сацыяльна значным культурным і духоўна-маральным праектам. Мэта фестывалю – умацаванне традыцыйных сямейных каштоўнасцяў, зацвярджэнне права дзіцяці на жыццё з моманту зачацця.
Мерапрыемства ўнесена ў дзеючую праграму супрацоўніцтва паміж Беларускай Праваслаўнай Царквой і Міністэрствам адукацыі Беларусі да 2025 года.
Пачатак фестывалю у 12.00.
Уваход вольны.