У Мінску прайшоў Калядны вечар для бацькоў дзяцей з парушэннем зроку

21 студзеня 2021

top.jpg

15 студзеня 2021 года ў Мінску прайшоў Калядны вечар для бацькоў дзяцей з парушэннем зроку. Свята для тат і мам арганізавалі Мінскі прыход храма ў гонар свяшчэннамучаніка Уладзіміра Хіраскі і спецыяльны яслі-сад № 353 для дзяцей з парушэннем зроку ў горадзе Мінску.

Пасля віншаванняў настаяцеля прыхода іерэя Дзімітрыя Ворсы і загадчыцы яслямі-садам №353 Ірыны Лук'янчык былі арганізаваны кансультацыі для бацькоў выхаванцаў са святаром і профільнымі спецыялістамі.

Удзельнікі вечара абмеркавалі спосабы катэхізацыі невідушчых дзяцей, асаблівасці кампенсатарных магчымасцяў у хлопчыкаў і дзяўчынак з паталогіяй зроку праз розныя віды царкоўных послухаў, перспектывы сацыялізацыі рабят праз музыку.

Вечар скончыўся сумесным чаяваннем. Усе прысутныя атрымалі падарункі.

Church.by