У Мінску адбудзецца міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Хрысціянскія каштоўнасці ў культуры сучаснай моладзі»
21 кастрычніка 20213 снежня 2021 года ў Інстытуце тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія БДУ адбудзецца X міжнародная студэнцкая навуковая канферэнцыя «Хрысціянскія каштоўнасці ў культуры сучаснай моладзі».
Яе арганізатарамі выступаюць Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ сумесна з Інстытутам гуманітарных навук ФДАОУ ВА «Балтыйскі федэральны ўніверсітэт імя Імануіла Канта» (г. Калінінград, Расія) і ФДБОУ ВА Ніжагародскі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Казьмы Мініна (г. Ніжні Ноўгарад, Расія).
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца студэнты, магістранты і аспіранты вышэйшых свецкіх і духоўных навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і краін блізкага замежжа. У канферэнцыі таксама могуць прыняць удзел навучэнцы выпускных класаў агульнаадукацыйных школ і гімназій Рэспублікі Беларусь без публікацыі ў зборніку канферэнцыі.
У сувязі з каронавіруснай інфекцыіяй магчыма правядзенне канферэнцыі дыстанцыйна або ў гібрыдным фармаце.
Праблемнае поле канферэнцыі:
- Каштоўнасныя падставы моладзевай культуры ў сучасных умовах: Праблемы і перспектывы;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў жыцці сучаснай моладзі: сям'я — прафесія — сацыяльнае служэнне;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў кантэксце сучаснай моладзевай інтэрнэт-культуры;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў сучасным мастацтве;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў сучаснай адукацыі;
- Місіянерская дзейнасць Царквы і моладзевыя рухі;
- Хрысціянскія каштоўнасці ў беларускай культурнай традыцыі;
- Хрысціянскія каштоўнасці і актуальныя праблемы экалогіі;
- Рэлігійныя каштоўнасці ў сучасным свеце;
- Актуальныя праблемы сучаснага рэлігіязнаўства;
- Актуальныя праблемы сучаснай тэалогіі.
Больш падрабязна азнаёміцца з умовамі ўдзелу ў канферэнцыі можна на старонцы Інстытута тэалогіі імя святых Кірыла і Мяфодзія БДУ з сацыяльнай сеткі ВКонтакте.