У Мінску адбылася прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага Веніяміна пра свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава

26 снежня 2018

top.jpg

25 снежня ў рамках міжнароднага праваслаўнага Каляднага фестывалю «Радасць» у Палацы мастацтваў горада Мінска адбылася прэзентацыя кнігі епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна «Я гатовы ... жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава». Адкрыла літаратурна-музычную праграму Ліліяна Фёдараўна Анцух, дырэктар і галоўны рэдактар выдавецтва «Чатыры чвэрці», якое выпусціла кнігу ў свет.

Цэнтральнай часткай праграмы было выступленне епіскапа Веніяміна, які распавёў аб працы над кнігай. Уладыка адзначыў, што кніга прысвечана жыццю і подзвігу за Хрыста пацярпелага протаіерэя Іаана Іаанавіча Васторгава, асоба якога дастаткова вядомая ў асяроддзі веруючага народа, але, несумненна, заслугоўвае большай увагі. Характэрна, што менавіта ў гэтым годзе споўнілася 100 гадоў з дня трагічнай гібелі айца Іаана, які прыняў смерць ад рук бязбожнікаў. Вобраз гэтага свяшчэннамучаніка павінен стаць для нас высокім прыкладам служэння Богу, а для ўсяго грамадства — духоўна-маральнай апорай у наш час.

На мерапрыемстве выступілі з вершамі і песнямі Яўген і Алена Піменавы, старшыня Мінскага абласнога аддзялення Саюза пісьменнікаў Беларусі Святлана Быкава, член Саюза пісьменнікаў Беларусі Аляксандр Медзяльцоў.

На працягу ўсёй сустрэчы гучалі духоўныя спевы ў выкананні хору «Радуйся» сястрыцтва Лізавецінскага манастыра (рэгент Вераніка Бандаровіч).

У канцы прэзентацыі кожны ахвотны мог набыць кнігу епіскапа Барысаўскага і Мар'інагорскага Веніяміна «Я гатовы... Жыццё і подзвіг свяшчэннамучаніка Іаана Васторгава» з аўтографам уладыкі.

Барысаўская епархія / Church.by