У Мінску адбыўся анлайн-семінар на тэму ўкладу рэлігійных супольнасцяў у рашэнне праблем экалогіі
18 ліпеня 202016 ліпеня 2020 года Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау пры ўдзеле Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла і Цэнтра экалагічных рашэнняў правёў анлайн-семінар на тэму «Уклад рэлігійных супольнасцяў у вырашэнне праблем экалогіі ў інтарэсах устойлівага развіцця Беларусі».
Мерапрыемства прайшло ў рамках цыкла адукацыйных семінараў «Рэлігіі Беларусі ва ўмовах сацыяльных трансфармацый», якія праводзяцца міжрэлігійнай групай пры ММАЦ імя Ё. Рау. Мэта такіх семінараў — паказаць значэнне рэлігійных супольнасцяў у справе духоўна-культурнага развіцця і ўзрастання сацыяльнай салідарнасці беларускага грамадства.
Удзельнікі форуму абмяняліся практычным вопытам экалагічнай дзейнасці ў рэлігійных супольнасцях і грамадскіх аб'яднаннях, а таксама падзяліліся інавацыйнымі метадамі, інтэрактыўнымі формамі і зместам адукацыйнай работы ў рэлігійных арганізацыях з мэтай фарміравання экалагічнай свядомасці ў падрастаючага пакалення ва ўмовах тэхнагеннага развіцця грамадства і новых рызык у сферы экалогіі.
Супрацоўнікі Цэнтра экалагічных рашэнняў распавялі аб захаванні ўнікальных запаведных месцаў у Беларусі, адкрыцці экалагічных сцежак, стварэнні экскурсійных экалагічных маршрутаў з удзелам прыходаў Беларускай Праваслаўнай Царквы.
Завяршыўся семінар анлайн-дыскусіяй, прысвечанай пытанням вырашэння экалагічных праблем і рэалізацыі мэт устойлівага развіцця Беларусі. У якасці спікераў і экспертаў у дыскусіі прынялі ўдзел: старшыня дырэкцыі ММАЦ імя Ё. Рау Віктар Балакіраў, каардынатар напрамку «Устойлівае рэгіянальнае развіццё» ў праграме падтрымкі Беларусі «Повестка-2030» Дзмітрый Карпіевіч, старшыня праўлення МГА «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» святар Святаслаў Рагальскі, дырэктар Цэнтра экалагічных рашэнняў Яўген Лабанаў і супрацоўнік Цэнтра Сяргей Юшкевіч.