У Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца абарона кандыдацкай дысертацыі на тэму гісторыі ордэна базыльянаў

18 мая 2017

top.jpg

27 чэрвеня 2017 года ў 14:00 на пасяджэнні савета па абароне кандыдацкіх дысертацый Мінскай духоўнай акадэміі адбудзецца абарона дысертацыі на суісканне вучонай ступені кандыдата багаслоўя іерадыякана Аўраама (Гулевіча Аляксандра Мікалаевіча) на тэму «Манаскія зарокі ў правілах ордэна базыльянаў XVII–XVIII стагоддзяў у святле аскетычнай традыцыі Праваслаўнай Царквы» па спецыяльнасці Б 02 02 «Маральнае багаслоўе і аскетыка».

Праца выканана на кафедры царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін Мінскай духоўнай акадэміі.

Навуковы кіраўнік: протаіерэй Аляксандр Раманчук, кандыдат багаслоўя, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай семінарыі.

Афіцыйныя апаненты: іерэй Аляксандр Палхоўскі, кандыдат багаслоўя, старшы выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, загадчык кафедры багаслоўя Мінскай духоўнай семінарыі; протаіерэй Дзімітрый Савіч, кандыдат багаслоўя, прарэктар па вучэбнай рабоце Віцебскай духоўнай семінарыі.

Апануючая арганізацыя: ДУА «Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта».

Абарона будзе праходзіць па адрасе: 220004 Мінск, вул. Зыбіцкая, 27, Мінская духоўная акадэмія, зала пасяджэнняў вучонага савета (3 паверх).

Аўтарэферат дысертацыі (спампаваць PDF, 414 Кб) >>

Church.by