У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча выпускнікоў 2011 года з нагоды 10-годдзя з дня заканчэння духоўнай школы

16 ліпеня 2021

top.jpg

15 ліпеня, у дзень Ускладання слаўнай рызы Прасвятой Багародзiцы ва Улахерне, у Мінскай духоўнай акадэміі адбылася сустрэча выпускнікоў 2011 года з нагоды 10-годдзя з дня заканчэння духоўнай школы.

Выпускнікі ў свяшчэнным сане здзейснілі Бажэственную літургію ў храме ў гонар свяціцеля Кірыла Тураўскага.

Богаслужэнне ўзначаліў сакратар Мінскай епархіі, адказны сакратар Упраўлення спраў Мінскай Экзархіі кандыдат багаслоўя протаіерэй Андрэй Волкаў. Яму саслужылі протаіерэй Яўген Свідэрскі, протаіерэй Віталь Ханавец, протаіерэй Сергій Маўсясян, іерэй Мікіта Пшанічны, іерэй Аляксандр Волкаў, іерэй Радзівон Альховік, іерэй Іаан Канановіч, іераманах Дасіфей (Грышута), дыякан Вадзім Вакуліч.

Пасля заканчэння богаслужэння выпускнікі наведалі з экскурсіяй комплекс будынкаў акадэміі, азнаёміліся з экспазіцыяй царкоўна-гістарычнага музея Беларускай Праваслаўнай Царквы, які знаходзіцца ў сценах духоўнай школы.

У мемарыяльным кабінеце мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева), першага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, выпускнікі здзейснілі памінальную ліцію ў памяць аб спачылым іерарху.

МінДА/Church.by