У Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона магістарскіх дысертацый

27 чэрвеня 2017

top.jpg

26 чэрвеня 2017 года ў Мінскай духоўнай акадэміі адбылася абарона магістарскіх дысертацый.

Абарона магістарскіх дысертацый праходзіла па камісіях, сфарміраваных у рамках профільных кафедр. У прыватнасці, камісіі былі створаны кафедрай біблеістыкі і багаслоўя (загадчык прафесар архімандрыт Сергій (Акімаў), доктар багаслоўя), кафедрай царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін (загадчык дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя) і кафедрай апалагетыкі (загадчык дацэнт В. А. Марціновіч, доктар тэалогіі Венскага ўніверсітэта).

Па выніках абароны ступені магістра багаслоўя ўдастоены 17 чалавек (кафедра біблеістыкі і багаслоўя — 7 чалавек, кафедра царкоўнай гісторыі і царкоўна-практычных дысцыплін — 4 чалавекІ, кафедра апалагетыкі — 6 чалавек).

МінДА / Church.by