У Мінскай духоўнай акадэміі стартаваў студэнцкі відэапраект «Цыкл успамінаў пра мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)» [+відэа]

16 студзеня 2023

top.jpg

У Мінскай духоўнай акадэміі стартаваў студэнцкі відэапраект «Цыкл успамінаў пра Мітрапаліта Філарэта (Вахрамеева)», закліканы захаваць для нашчадкаў добрую памяць аб спачылым архіпастыры, а таксама раскрыць грані яго характару і асобы.

Арганізатары праекта плануюць штомесячныя выпускі інтэрв'ю з людзьмі, якія блізка ведалі Мітрапаліта Філарэта і працавалі з ім.

Праект ажыццяўляецца пры тэхнічнай падтрымцы брацтва Серафіма Жыровіцкага горада Ляхавічы Пінскай епархіі.

Вядучы праграмы — магістрант першага курса Мінскай духоўнай акадэміі Яўген Жук.

У студзені 2023 года ў рамках праекта адбыўся запіс першага інтэрв'ю. Сваімі ўспамінамі падзяліўся настаяцель прыхода храма ў гонар праведнага Філарэта Міласцівага ў горадзе Мінску іерэй Макарый Кавалёў, які нёс розныя послухі пры Мітрапаліце Філарэце, а таксама з'яўляецца яго хрэснікам.

minda.by/Сhurch.by

Чытайце нас у TelegramViberInstagramВКонтакте і Facebook