У Мінскай духоўнай семінарыі праходзіць цыкл лекцый, прысвечаных царкоўнай працы з залежнымі людзьмі і іх сваякамі

14 красавіка 2021

top.jpg

У Мінскай духоўнай семінарыі праходзіць цыкл лекцый, прысвечаных царкоўнай працы з залежнымі людзьмі і іх сваякамі. Заняткі вядзе настаяцель мінскага прыхода храма ў гонар іконы Божай Маці «Няўпіўная Чаша», кіраўнік Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню алкагалізму і наркаманіі протаіерэй Дыянісій Пясецкі.

Тэмай першай лекцыі стала абмеркаванне асаблівасцяў пастырскай працы з людзьмі, якія пакутуюць на алкагольную залежнасць. Сустрэча з навучэнцамі семінарыі прайшла ў атмасферы актыўнага дыялогу. З боку студэнтаў прагучала шмат пытанняў па тэме залежнасці, адказы на якія яны шукалі сумесна з лектарам у працэсе мадэлявання магчымых сітуацый, а таксама на аснове прыкладаў, узятых з рэальнага жыцця.

Наступны занятак адбудзецца 15 красавіка і будзе прысвечаны асаблівасцям працы са сваякамі залежных людзей. На трэцяй лекцыі протаіерэй Дыянісій Пясецкі раскажа пра асаблівасці праграмы 12-ці крокаў таварыства ананімных алкаголікаў.

Па словах кіраўніка Каардынацыйнага цэнтра Беларускай Праваслаўнай Царквы па супрацьдзеянню алкагалізму і наркаманіі протаіерэя Дыянісія Пясецкага, алкагольная залежнасць цягне за сабой велізарны шлейф спалучаных з ёй цяжкасцяў: сацыяльнае сіроцтва, хатні гвалт, парушэнні закона і цэлы шэраг іншых негатыўных наступстваў. У сувязі з гэтым кожны пастыр павінен быць гатовы даць адказ, паказаць верны шлях для вырашэння праблемы і выратавання душы чалавеку, які звярнуўся да яго. Для гэтага вельмі важна мець базавыя веды аб сутнасці паталагічнай залежнасці, разумець механізмы яе фарміравання, улічваць асаблівасці ўзаемадзеяння з пакутнымі людзьмі і іх блізкімі.

Church.by