У Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца круглы стол на тэму «Руская Праваслаўная Царква ў гады рэвалюцыйных узрушэнняў»

27 красавіка 2017

top.jpg

5 мая 2017 года ў Мінскай духоўнай семінарыі адбудзецца круглы стол на тэму «Руская Праваслаўная Царква ў гады рэвалюцыйных узрушэнняў», у правядзенні якога прымуць удзел выкладчыкі і студэнты семінарыі.

У рамках мерапрыемства плануецца абмеркаваць становішча Рускай Праваслаўнай Царквы напярэдадні і ў час рэвалюцыйных падзей 1917 года, стан царкоўна-дзяржаўных адносін у апошнія гады існавання Расійскай імперыі і ў эпоху Часовага ўрада, феномен «царкоўнага бальшавізму» вясны-лета 1917 года і гісторыю падрыхтоўкі Усерасійскага Памеснага Сабора 1917 года.

Месца правядзення: Мемарыяльная аўдыторыя імя прафесара Дз. П. Агіцкага (3 паверх).

Час пачатку: 13:15.

Правядзенне круглага стала адбудзецца ў рамках праграмы па захаванню памяці пра навамучанікаў і вызнаўцаў на 2017 год, прынятай на пасяджэнні Вучонай рады Мінскай духоўнай семінарыі 29 чэрвеня 2016 года.

МінДС / Church.by