У Мінскай духоўнай семінарыі завяршыліся ўступныя экзамены

14 жніўня 2021

670-16.jpg

У перыяд з 8 па 14 жніўня ў Мінскай духоўнай семінарыі прайшлі ўступныя экзамены.

У першую чаргу выпрабаванні прайшлі абітурыенты дзённай формы атрымання адукацыі багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі і абітурыенты спецыялізацыі «Іканапісец» аддзялення царкоўных мастацтваў. У нядзелю 8 жніўня яны маліліся за Бажэственнай літургіяй у Трохсвяціцельскім храме Мінскай духоўнай семінарыі, прыступілі да Таінстваў Споведзі і Прычашчэння. 9 і 10 жніўня прайшлі пісьмовы і вусныя экзамены згодна з праграмай. Рашэннем камісіі па прыёме ўступных экзаменаў на першы курс багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі дзённай формы атрымання адукацыі было залічана 20 абітурыентаў, 4 абітурыенты — на спецыялізацыю «Іканапісец» аддзялення царкоўных мастацтваў.

11 і 12 жніўня ўступныя экзамены здавалі абітурыенты багаслоўска-пастырскай спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі, а 13 і 14 жніўня — абітурыенты багаслоўска-педагагічнай спецыялізацыі завочнай формы атрымання адукацыі. 6 і 13 абітурыентаў адпаведна былі залічаны на першы курс.

Усяго на розныя адукацыйныя праграмы у выніку ўступных экзаменаў была залічана 43 абітурыенты.

Вынікі працы камісіі па прыёме ўступных экзаменаў будуць разгледжаны на найбліжэйшым пасяджэнні Вучонай рады Мінскай духоўнай семінарыі.

Мінская духоўная семінарыя/Church.by