У Маскве адбудзецца чарговы пленум Міжсаборнай прысутнасці Рускай Праваслаўнай Царквы

25 мая 2021

top.jpg

26-28 мая 2021 года ў Маскве пройдзе пленум міжсаборнай прысутнасці, падчас якой будуць разглядацца важныя дакументы, распрацаваныя ў камісіях Міжсаборнай прысутнасці і затым вынесеныя на папярэдняе агульнацаркоўнае абмеркаванне — «Аб благаславенні праваслаўных хрысціян на выкананне воінскага абавязку», «Аб недатыкальнасці жыцця чалавека з моманту зачацця», «Аб свецкай працоўнай дзейнасці святароў».

Таксама будзе працягнута абмеркаванне «Палажэння аб кананічных спагнаннях і дысцыплінарных пакараннях святароў», праца над якім была пачата на папярэднім пленуме Міжсаборнай прысутнасці ў студзені 2020 года.

Пленарныя пасяджэнні Міжсаборнай прысутнасці пройдуць у Зале царкоўных сабораў кафедральнага саборнага Храма Хрыста Збавіцеля ў Маскве. Пленум пачнецца з молебнага спеву, які здзейсніць сакратар Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі па г. Маскве протапрасвітар Уладзімір Дзівакоў, пасля чаго з уступным словам да ўдзельнікаў пленума Міжсаборнай прысутнасці звернецца Свяцейшы Патрыярх Маскоўскі і ўсяе Русі Кірыл.

Міжсаборная прысутнасць з'яўляецца дарадчым органам, садзейнічае вышэйшай царкоўнай уладзе Рускай Праваслаўнай Царквы ў падрыхтоўцы рашэнняў, якія тычацца найбольш важных пытанняў унутранага жыцця і знешняй дзейнасці Рускай Праваслаўнай Царквы.

Міжсаборная прысутнасць заклікана да абмеркавання актуальных пытанняў царкоўнага быцця, у прыватнасці тых, якія адносяцца да сферы багаслоўя, царкоўнага кіравання, царкоўнага права, богаслужэння, пастырства, місіі, духоўнай адукацыі, рэлігійнай асветы, дыяканіі, узаемаадносін Царквы і грамадства, Царквы і дзяржавы, Царквы і іншых канфесій і рэлігій.

Задачай Міжсаборнай прысутнасці з'яўляецца папярэдняе вывучэнне пытанняў, якія разглядаюцца Памесным і Архіерэйскім саборамі, а таксама падрыхтоўка праектаў рашэнняў па гэтых пытаннях. Рашэнні па прапановах Міжсаборнай прысутнасці могуць прымацца таксама Свяшчэнным Сінодам.

Міжсаборная прысутнасць з'яўляецца ўнікальнай пляцоўкай, якая прадстаўляе магчымасць для адкрытага абмеркавання тых пытанняў, якія цікавыя кожнаму верніку.

Склад Міжсаборнай прысутнасці зацвярджаецца Свяшчэнным Сінодам на чатырохгадовы перыяд. У цяперашні момант у склад Міжсаборнай прысутнасці ўключаны 210 чалавек: 83 архіерэя, 75 святароў, 2 дыякана, 13 манаскіх сясцёр, 37 міран і міранак.

Пры Міжсаборнай прысутнасці ўтвораны спецыялізаваныя профільныя камісіі: Камісія па багаслоўю і багаслоўскай адукацыі, Камісія па царкоўным кіраванні, пастырстве і арганізацыі царкоўнага жыцця, Камісія па царкоўным праве, камісія па богаслужэнні і царкоўным мастацтве, Камісія па царкоўнай асвеце і дыяканіі, Камісія па арганізацыі жыцця манастыроў і манаства, Камісія па пытаннях грамадскага жыцця, культуры, навукі і інфармацыі. 

Патрыярхія.ру/Church.by