У Нядзелю 37-ю пасля Пяцідзесятніцы мітрапаліт Філарэт маліўся за Літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення

10 лютага 2019

top.jpg

10 лютага 2019 года, у Нядзелю 37-ю пасля Пяцідзесятніцы, дзень памяці Сабору новамучанікаў і вызнаўцаў Царквы Рускай, Ганаровы Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі мітрапаліт Філарэт маліўся і прычасціўся Святых Хрыстовых Тайн за Бажэственнай літургіяй у дамавым храме Мінскага епархіяльнага ўпраўлення ў гонар Сабора Беларускіх святых.

Богаслужэнне здзейснілі клірыкі Мінскай епархіі.

Літургічныя спевы выканаў хор пад кіраўніцтвам Анастасіі Цімафеевай.

Church.by

Фотарэпартаж