У Навагрудку праходзіць праваслаўная выстаўка-кірмаш «Адраджэнне»
07 чэрвеня 2017З 7 па 11 чэрвеня па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя ў горадзе Навагрудку праходзіць праваслаўная выстаўка-кірмаш «Адраджэнне», прысвечаная 700-годдзю заснавання Наваградскай епархіі.
У яе рамках запланаваны сустрэчы са святарамі, экскурсіі па экспазіцыі «Навагрудскай епархіі — 700», духоўна-асветніцкія канцэрты, выстаўка народных рамёстваў, майстар-класы, выступленні тэатра-батлейкі, гульнявыя заняткі для дзяцей «Нядзельная школа ў нашым двары», акцыя «Ад усяго сэрца» і іншыя мерапрыемствы.
З праграмай можна азнаёміцца ў суполцы кірмашу «ВКонтакте».
Выстаўка-кірмаш праходзіць па адрасе: г. Навагрудак, вул. Міцкевіча, 104 (выставачныя павільёны каля ГЦ «Поні»).