У план святкавання 85-годдзя мітрапаліта Філарэта ўнесены змяненні
16 сакавіка 2020Арганізацыйны камітэт урачыстасцяў з нагоды 85-годдзя з дня нараджэння мітрапаліта Філарэта, Ганаровага Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, паведамляе, што ў сувязі з новымі абставінамі ў план святкаванняў ўнесены карэктывы.
Канферэнцыя ў Мінскай духоўнай акадэміі, правядзенне якой было запланавана на пятніцу 20 сакавіка, пераносіцца на пасляпасхальны перыяд (пасля 19 красавіка).
Пераносіцца на пасляпасхальны час і святочны канцэрт у Беларускай дзяржаўнай філармоніі, правядзенне якога было намечана на нядзелю 22 сакавіка.
Тым, хто ўжо набыў квіткі на канцэрт, трэба іх захаваць. Інфармацыя аб канкрэтных датах правядзення канферэнцыі і канцэрта будзе апублікаваная на сайце Church.by пазней. Сачыце за абнаўленнямі навіннай стужкі сайта.