У Полацку адбыўся семінар-нарада кіраўнікоў, педагогаў і духfўнікаў нядзельных школ Полацкай епархіі
03 лістапада 20212 лістапада 2021 года па благаславенню епіскапа Полацкага і Глыбоцкага Ігнація ў духоўна-асветніцкім цэнтры горада Полацка адбыўся семінар-нарада кіраўнікоў, педагогаў і духоўнікаў нядзельных школ Полацкай епархіі.
Пасяджэнне адкрыў старшыня Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі Беларускай Праваслаўнай Царквы іерэй Сцяфан Варапай. Ён распавёў аб выніках маніторынгу сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі ў Полацкай епархіі. Былі прадстаўлены асноўныя статыстычныя паказчыкі сістэмы нядзельных школ, намечаны перспектывы развіцця сістэмы пачатковай рэлігійнай адукацыі з улікам паступіўшых у ходзе маніторынгу прапаноў. Таксама былі агучаны асноўныя напрамкі развіцця сістэмы павышэння кваліфікацыі педагогаў нядзельных школ, якія заключаюцца ў пошуку актуальных падыходаў да працы з моладдзю і падлеткамі, наладжванні камунікацыі паміж нядзельнымі школамі.
Далей па відэасувязі выступіў іераманах Генадзь (Вайцішка), кіраўнік сектара парафіяльнай асветы Сінадальнага АРАіК Рускай Праваслаўнай Царквы, па тэме «Тыповыя праблемы парафіяльнай асветы дарослых і дзяцей і іх рашэнне». Іераманах Генадзь адзначыў, што «само ігнараванне або прыніжэнне значэння гэтага пытання з'яўляецца сур'ёзнай праблемай, якую сёння трэба ставіць у цэнтр увагі». Напрыканцы святар адказаў на пытанні ўдзельнікаў семінара.
Метадыст Сінадальнага аддзела рэлігійнай адукацыі і катэхізацыі БПЦ Марыя Лісіцкая прадставіла прысутным новыя распрацоўкі пазнавальных настольных гульняў для навучэнцаў нядзельных школ, а таксама метадычныя дапаможнікі для найбольш прадуктыўнага ўкаранення дадзеных гульняў у адукацыйным працэсе.
Вынік семінара падвёў кіраўнік аддзела адукацыі і катэхізацыі Полацкай епархіі іерэй Аляксандр Козел. Айцец Аляксандр адзначыў, што менавіта такія сустрэчы дазваляюць плённа абменьвацца вопытам паміж педагогамі, а таксама агучваць і вырашаць праблемы, якія ўзнікаюць падчас прыходскай асветы.