У польскай Сахрыні памянулі ахвяр трагедыі 75-гадовай даўніны

19 сакавіка 2019

top.jpg

10 сакавіка — журботная дата для жыхароў вёскі Сахрынь на Холмшчыне, у цяперашнім Люблінскім ваяводстве Польшчы. Тут 75 гадоў таму польскія партызаны здзейснілі карную аперацыю супраць мясцовага ўкраінскага насельніцтва. На сёння ідэнтыфікаваны 651 загінулы.

Сёлета ў Даравальную нядзелю на мясцовых могілках у 14: 00 была здзейснена традыцыйная паніхіда. Набажэнства ўзначаліў протаіерэй Ян Кот, настаяцель Успенскага храма ў Грубешаве. Яму саслужылі: святар Павел Янель, клірык Пакроўскага манастыра ў Туркавічах; святар Даміян Схвец, клірык храма ў імя свяціцеля Пятра (Магілы) у Любліне; протадыякан Вадзім Штэмбурскі.

Па благаславенню архіепіскапа Люблінскага і Холмскага Авеля да прысутных звярнуўся з пропаведдзю іерэй Даміян Схвец. Ён падкрэсліў, што Царква Хрыстова заснавана на крыві мучанікаў, і гэтае месца — «Холмская Галгофа», дзе ў зямлі спачываюць косткі пакутнікаў за веру.

Cerkiew.pl / Church.by