У Паставах адбыўся злёт праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі
30 мая 202122 мая 2021 года ў Паставах прайшоў злёт праваслаўнай моладзі Полацкай епархіі «У дзень святога Мікалая сэрца благадаццю зайграе». Падзяліць радасць святкавання дня памяці свяціцеля Мікалая Цудатворца сабраліся маладыя людзі з гарадоў: Глыбокае, Докшыцы, Богіна, Полацк і Наваполацк.
Цэнтральнай падзеяй стаў удзел хлопцаў і дзяўчат у святочнай Бажэственнай літургіі, па заканчэнні якой адбыўся хрэсны ход вакол храма.
Маладыя людзі прынялі ўдзел у розных мерапрыемствах. Юныя акцёры, рэжысёры і аператары здымалі відэаролікі пра цуды свяціцеля Мікалая, яўленыя людзям у розныя часы. Група дзяўчынак-рукадзельніц вырабіла эмблему для выставы рэкламных плакатаў «Турагенцтва святога Мікалая». Каманды ад кожнай дэлегацыі спаборнічалі ў інтэлектуальнай гульні «Свая гульня», падчас якой змаглі паказаць свае веды аб жыцці і цудах свяціцеля, а таксама зрабіць для сябе адкрыцці.
Пасля абеду адбыўся невялікі канцэрт, падрыхтаваны выхаванцамі нядзельнай школы. З прывітальным словам да дзяцей звярнуўся настаяцель храма свяціцеля Мікалая Цудатворца протаіерэй Валерый Пашкевіч. Святар павіншаваў усіх са святам і пажадаў кожнаму атрымаць з сённяшняга дня для сябе ўрок, вучыцца рабіць добрыя справы па прыкладзе свяціцеля.
Такой добрай справай падчас злёту стаў збор сродкаў на лячэнне маленькага пастаўчаніна Ромы Сарокіна: прыхаджане храма, выхаванцы нядзельнай школы правялі акцыю «Памочнікі святога Мікалая» , у рамках якой сёстры міласэрнасці раздавалі за невялікія ахвяраванні салодкую выпечку і вырабы, зробленыя хлопцамі и дзящчатами з клопатам і любоўю.
Таксама падчас дабрачыннага балю «Чараўніцтва побач» адбыўся аўкцыён, дзе былі прапанаваны дзесяць лотаў, сродкі ад продажу якіх былі накіраваны на лячэнне Ромы Сарокіна.