У свята Хрышчэння Русі ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Расіі, Беларусі, Украіны, Малдовы, Азербайджана і Казахстана апоўдні прагучыць перазвон-дабравест
28 ліпеня 202128 ліпеня 2021 года, у дзень памяці святога роўнаапостальнага князя Уладзіміра і дзень 1033-годдзя Хрышчэння Русі па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла апоўдні па мясцовым часе ва ўсіх праваслаўных храмах і манастырах Рускай Праваслаўнай Царквы прагучыць звон-дабравест «Слава Табе, Божа!». Традыцыя адначасовага перазвону ў азнаменаванне Хрышчэння Русі і як заклік да агульнай малітвы аб'ядноўвае храмы брацкіх дзяржаў ужо дзявяты год.
У гэты дзень па благаславенню Высокапраасвяшчэннейшага Веніяміна, мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі, ва ўсіх храмах і манастырах Беларускага Экзархату праходзяць ўрачыстыя богаслужэнні са здзяйсненнем пасля заканчэння Літургіі адмысловага малебна.