У свята Стрэчання Гасподняга мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
15 лютага 201915 лютага 2019 года, у свята Стрэчання Госпада Бога і Спаса нашага Іісуса Хрыста, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: першы прарэктар Інстытута тэалогіі БДУ протаіерэй Сергій Гардун, сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў і клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
За богаслужэннем мітрапаліт Павел рукапалажыў у іерэя студэнта аспірантуры Мінскай духоўнай акадэміі дыякана Васіля Нялідкіна.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протадыякан Мікалай Аўсіевіч.
Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя яму святары здзейснілі слаўленне святу.
Па заканчэнні богаслужэння мітрапаліт Павел агучыў зварот Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з нагоды святкавання Дня праваслаўнай моладзі.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў прыхаджан і духавенства са святам і звярнуўся да вернікаў са словам настаўлення.
Мітрапаліт Павел павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў багамольцам архіпастырскае благаславенне.