У свята Узнясення Гасподняга Мітрапаліт Веніямін узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме аграгарадка Ждановічы

13 чэрвеня 2024

top.jpg

13 чэрвеня 2024 года, у свята Узнясення Гасподняга, Мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узначаліў прастольную ўрачыстасць у аднайменным храме аграгарадка Ждановічы. Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Мінскай епархіі протаіерэй Андрэй Волкаў; настаяцель храма іерэй Аляксандр Гацко; клірыкі храма і запрошанае духавенства. Дыяканскі чын узначаліў протадыякан Уладзімір Назараў. Богаслужэбныя спевы выканаў парафіяльны хор пад кіраваннем Вольгі Гапеевай.

Пасля патроенай екценні Патрыяршы Экзарх узнёс малітву аб аднаўленні міру. Пропаведзь перад прычасцем прамовіў клірык храма іерэй Уладзімір Вірынскі. Пасля адпуста Бажэственнай літургіі Патрыяршы Экзарх узначаліў малебны спеў з хрэсным ходам, падчас якога была здзейснена ліція на месцы пахавання спачылага ў 2021 годзе настаяцеля храма протаіерэя Дзмітрыя Веташкіна.

Пасля заканчэння набажэнства Патрыяршы Экзарх павіншаваў духавенства і вернікаў са святам і звярнуўся са словам настаўлення. Настаяцель храма іерэй Аляксандр Гацко выказаў яго Высокапраасвяшчэнству сардэчную падзяку за наведванне прыхода і сумеснае богаслужэнне. На заканчэнне Мітрапаліт Веніямін павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Таін і падаў усім архіпастырскае благаславенне.

Church.by

Чытайце нас у мэсэнджэрах Telegram і Viber

сацсетках InstagramВКонтакте

Facebook і Одноклассники,

глядзіце ў YouTube і TikTok

Фотарэпартаж