У свята Усіх святых Патрыяршы Экзарх здзейсніў Літургію ва Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска

11 чэрвеня 2017

top.jpg

11 чэрвеня 2017 года, у Нядзелю 1-ю пасля Троіцы, Усіх святых, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажественную літургію ў Усіхсвяцкім храме-помніку горада Мінска.

Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: настаяцель храма роўнаапостальнай Марыі Магдаліны горада Мінска протаіерэй Іаан Харашэвіч; настаяцель Усіхсвяцкага прыхода протаіерэй Фёдар Поўны; благачынны 1-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель Петрапаўлаўскага сабора горада Мінска протаіерэй Георгій Латушка; благачынны 2-й Мінскай гарадской акругі, настаяцель прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска протаіерэй Ігар Карасцялёў; настаяцель храма прападобнамучаніка Афанасія Брэсцкага горада Мінска протаіерэй Аляксандр Будзько; настаяцель прыхода храма Святой Жыццепачатнай Троіцы горада Мінска протаіерэй Уладзімір Канавальчык і духавенства Усіхсвяцкага прыхода.

Урачыстае богаслужэнне наведалі: Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь Леанід Паўлавіч Гуляка; загадчык аддзела па рабоце з грамадскімі аб'яднаннямі Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь Людміла Уладзіміраўна Бароўка і іншыя афіцыйныя госці і прадстаўнікі адміністрацыі горада Мінска.

Літургічныя спевы выканаў мужчынскі хор «Усіхсвяцкі» пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Такмакова.

Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў протаіерэй Мікалай Сухановіч.

Па заамвоннай малітве Патрыяршы Экзарх і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.

Па заканчэнні богаслужэння з прывітальным словам да мітрапаліта Паўла звярнуўся настаяцель храма протаіерэй Фёдар Поўны.

Мітрапаліт Павел падзякаваў айцу Фёдару за цёплыя словы, павіншаваў духавенства і прыхаджан храма з прастольным святам і звярнуўся да бгасмольцаў са словам павучаньня.

Патрыяршы Экзарх павіншаваў прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн, падаў усім архіпастырскае благаславенне і на малітоўную памяць раздаў вернікам абразкі Іверскай іконы Божай Маці. Усім імяніннікам было абвешчана мнагалецце.

Пасля богаслужэння дзіцяча-юнацкі хор і вучні пачатковай школы, якая размяшчаецца пры сацыяльна-рэабілітацыйным комплексе «Дом Міласэрнасці» Усіхсвяцкага прыхода горада Мінска, арганізавалі для ўсіх прысутных святочны канцэрт. 

Church.by

Фотарэпартаж