У свята Усіх святых зямлі Рускай мітрапаліт Павел здзейсніў Літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска
18 чэрвеня 201718 чэрвеня 2017 года, у Нядзелю 2-ю пасля Пяцідзесятніцы, Усіх святых зямлі Рускай, мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, здзейсніў Бажэственную літургію ў Свята-Духавым кафедральным саборы горада Мінска.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: кіраўнік спраў Мінскай Экзархіі архімандрыт Сергій (Брыч), клірыкі кафедральнага сабора.
Богаслужэбныя спевы выканаў архіерэйскі хор пад кіраўніцтвам Віталя Сабалеўскага.
Пропаведзь перад Прычасцем прамовіў клірык Свята-Духава кафедральнага сабора протаіерэй Уладзімір Увараў.
Па заамвоннай малітве мітрапаліт Павел і саслужачыя святары здзейснілі слаўленне свята.
Па заканчэнні богаслужэння ўладыка Павел павіншаваў вернікаў і духавенства сабора са святам і звярнуўся да ўсіх са словам навучання.
Патрыяршы Экзарх павіншаваў усіх прычаснікаў з прыняццем Святых Хрыстовых Тайн і даў усім архіпастырскае благаславенне.