У межах Беларускай Праваслаўнай Царквы утвораны новы манастыр

17 чэрвеня 2021

top.jpg

На пасяджэнні Сінода Беларускага Экзархату быў заслуханы рапарт архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя з хадайніцтвам аб пераўтварэнні Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвросія Опцінскага Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў аднайменны жаночы манастыр.

* * *

29 верасня 2005 года, па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Лідскага Гурыя, у вёску Русакова Слонімскага раёна былі накіраваны пяць сясцёр Благавешчанскага жаночага манастыра ў горадзе Слоніме для ўладкавання жаночага манастырскага скіта.

У 2006 годзе ў вёсцы Русакова было афіцыйна зарэгістравана Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвросія Опцінскага Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.

У цяперашні час Сястрыцтва складаецца з трох манахінь, дзвюх інакінь, дхвюх паслушніц і кандыдатаў у паслушніцы.

На тэрыторыі, займаемай Сястрыцвам у вёсцы Русакова Слонімскага раёна, размешчаны храм, некалькі дамоў, у якіх уладкаваныя келлі для сясцёр, пачата будаўніцтва прычтавага дома.

Сёстры працуюць на розных царкоўных посхухах. Старэйшая сястра рэгулярна праводзіць духоўныя гутаркі з прыхаджанамі, вядзецца асветніцкая праца ў сетцы Internet.

У снежні 2020 года старэйшая сястра Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвромія Опцінскага звярнулася да епархіяльнаму архіерэя Навагрудскай епархіі з прашэннем аб пераўтварэнні Сястрыцтва ў аднайменны жаночы манастыр.

У адпаведнасці з п. 36 раздзела 7 Статута Навагрудскай епархіі, дадзенае прашэнне было разгледжана і ўхвалена Епархіяльнай радай.

Пытанне аб магчымасці пераўтварэнні Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвросія Опцінскага Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў жаночы манастыр быў таксама ўсебакова вывучана і атрымала адабрэнне з боку Сінадальнага аддзела па справах манастыроў і манаства Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Разгледзеўшы рапарт архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя, Сінод Беларускай Праваслаўнай Царквы пастанавіў благаславіць пераўтварэнне Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвросія Опцінскага Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы ў рэлігійную арганізацыю «Жаночы манастыр у гонар прападобнага Амвросія Опцінскага ў вёсцы Русакова Слонімскага раёна Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы». Сінод таксама ўстанавіў, што рэлігійная арганізацыя «Жаночы манастыр у гонар прападобнага Амврозія Опцінскага у вёсцы Русакова Слонімскага раёна Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы» з'яўляецца правапераемнікам Сястрыцтва ў гонар прападобнага Амвросія Опцінскага Навагрудскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы. Было таксама вырашана зацвердзіць статут новаўтворанага манастыра і прадставіць яго на рэгістрацыю ва ўстаноўленым заканадаўствам Рэспублікі Беларусь парадку.

Настаяцельніцай новастворанай абіцелі прызначана манахіня Макарыя (Мацяш Наталля Васільеўна) з узвядзеннем яе ў сан ігуменні па пасадзе. Час і месца ўзвядзення манахіні Макарыі ў сан ігуменні пакінута на меркаванне Праасвяшчэннага архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя.

Сhurch.by