У прадстаўніцтве Беларускага Экзархату ў Маскве прайшоў Дабрачынны X харавы фестываль «Восеньскае шматгалоссе»
16 лістапада 202113 лістапада 2021 года ў храме святой вялікамучаніцы Ірыны, пры якім знаходзіцца прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве, прайшоў X дабрачынны харавы фестываль «Восеньскае шматгалоссе».
Мерапрыемства было прысвечана 130-годдзю з дня нараджэння рускага кампазітара, аўтара многіх твораў духоўнай музыкі М. С. Галаванава.
Арганізавалі фестываль прыход храма святой вялікамучаніцы Ірыны, Федэрацыея харавога і вакальнага мастацтва, музычная школай для дарослых Кацярыны Забаронак пры падтрымцы дабрачыннага фонду «Ад сэрца да сэрца».
Мерапрыемства пачалося з малітвы. Святары храма здзейснілі вадасвятны малебен, на якім прысутнічаў архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Уладыка звярнуўся да гасцей і ўдзельнікаў з прывітальным словам, а таксама пажадаў усім дапамогі Божай і духоўнай радасці.
Затым мастацкі кіраўнік фестывалю Кацярына Забаронак павіншавала архіепіскапа Дзімітрыя з нядаўнім днём тэзаімянінаў і ўручыла ўладыку букет кветак.
У фестывалі прынялі ўдзел 11 харавых калектываў з Масквы, а таксама Маскоўскай і Калужскай абласцей. Яны выконвалі духоўныя спевы, творы рускай і замежнай класікі.
На адкрыцці фестывалю выступіў знакаміты хор хлопчыкаў і юнакоў «Cantus» пад кіраваннем Аляксандры Самахвалавай. На закрыцці — легендарны хор МДТУ імя Баўмана «Perpetuum mobile» пад кіраўніцтвам Марыі Краўцовай.
Значнай падзеяй фестывалю стала выкананне вялікім зводным хорам сачынення Кацярыны Забаронак «Гімн музыцы».
Ахвяраванні, сабраныя падчас правядзення фестывалю, пойдуць на аднаўленне храма вялікамучаніцы Ірыны.
***
Па благаславенню Свяцейшага Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла прадстаўніцтва Беларускага Экзархату ў Маскве адкрылася ў кастрычніку 2013 года ў прыходзе храма святой вялікамучаніцы Ірыны. Настаяцелем храма быў прызначаны архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый. Храм, пры якім адкрыта прадстаўніцтва, пабудаваны ў 1800 годзе. Пасля ганенняў на Царкву ў савецкі час храм быў вернуты вернікам у 1992 годзе.