У рамках праекта «Аб надзённым. Дыялогі са святаром» у Мінску пройдзе цыкл лекцый іерэя Рамана Арцёмава

03 лістапада 2021

top.jpg

З 22 лістапада 2021 года ў рамках праекта «Аб надзённым. Дыялогі са святаром» у Мінску пройдзе цыкл лекцый іерэя Рамана Арцёмава «Аб некаторых аспектах духоўнага жыцця».

Іерэй Раман Арцёмаў — магістр філасофскіх навук, магістр псіхалогіі, выкладчык Мінскай духоўнай акадэміі, клірык Свята-Духава кафедральнага сабора горада Мінска, духаўнік Рэспубліканскага клінічнага цэнтра паліятыўнай дапамогі дзецям, Беларускага дзіцячага хоспіса, каардынатар духоўнай дапамогі ў РНПЦ дзіцячай анкалогіі, імуналогіі, гематалогіі.

Усяго адбудзецца 5 сустрэч, на якіх будуць разгледжаны наступныя тэмы:

Тэма 1.

22.11.2021.

Пра пакуты і несправядлівасці гэтага свету.

Паняцце пакут праз прызму біблейскага тэксту. Чаму ў гэтым свеце існуе несправядлівасць? Пытанні тэадыцэі (апраўданне Бога).

Тэма 2.

29.11.2021.

Крызісы чалавечага жыцця.

Паняцце крызісу. Асноўныя этапы перажыванні крызісу і траўмы. Навошта чалавеку крызісныя сітуацыі? Як пераадолець крызіс?

Тэма 3.

06.12.2021.

Крызіс, траўма, страта: чым я магу дапамагчы?

Асноўныя стратэгіі дапамогі бліжняму ў крызісе. Напрамкі дапамогі бліжняму, які апынуўся ў складанай жыццёвай сітуацыі. Тэма выгарання і эмацыйнай спустошанасці.

Тэма 4.

13.12.2021.

Аб сэнсе жыцця.

Паняцце сэнсу жыцця праз прызму біблейскага тэксту. Як знайсці сэнс на кожны дзень? Што рабіць, калі страцілі сэнс жыцця?

Тэма 5.

20.12.2021

Што ж такое шчасце?

Біблейскае разуменне радасці і шчасця. Радасць як нязменны спадарожнік хрысціяніна. Хрысціянін у пошуках шчасця.

Сустрэчы будуць праходзіць з 18.30 да 20.00 па адрасе: горад Мінск, вуліца Кісялёва, 38 (корпус Цэнтра духоўнай асветы).

За ўдзел у лекцыях прапануецца ўнесці ахвяраванні, якія будуць перададзеныя Беларускаму дзіцячаму хоспісу.

Для ўдзелу ў сустрэчы неабходна зарэгістравацца па спасылцы.

oroik.by/Church.by