Ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя «Калядныя дні без абортаў»
21 студзеня 2021З 21 па 28 студзеня ва ўстановах аховы здароўя Магілёўскай вобласці праходзіць акцыя «Калядныя дні без абортаў».
Падчас акцыі не будуць праводзіць абрыванне цяжарнасці да 12 тыдняў па жаданні жанчыны. Ёй дадуць магчымасць добра падумаць і прыняць рашэнне. Выключэнне складзе перапыненне цяжарнасці па медыцынскіх паказаннях.
Ініцыятарамі правядзення акцыі выступаюць Магілёўскі абласны выканаўчы камітэт, сацыяльна-асветніцкая ўстанова «Цэнтр падтрымкі сям'і і мацярынства «Пакровы» (Бабруйск) пры падтрымцы Бабруйскай епархіі Беларускай Праваслаўнай Царквы.
«З вопыту работы нашага цэнтра магу сказаць, што ні адна жанчына, з якой мы працавалі, не пашкадавала аб тым, што вырашыла нарадзіць. Таму мы заклікаем жанчын за гэты кароткі перыяд цішыні, які прыпадае на светлыя дні Ражджаства Хрыстовага, падумаць яшчэ раз», — адзначае дырэктар Цэнтра падтрымкі сям'і і мацярынства «Пакрова» Андрэй Зубенка.
Той факт, што дзіця змяняе жыццё жанчыны і сям'і ў лепшы бок, пацвярджаюць жыццёвыя гісторыі падапечных цэнтра «Пакровы». За 8 гадоў працы цэнтра цяжарнасць захавалі 611 жанчын.
Фота: dubrovno.by