У Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны акт
04 чэрвеня 20171 чэрвеня 2017 года ў Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся ўрачысты выпускны акт.
У дзень выпускнога акта Бажэственную літургію ў Успенскім кафедральным саборы горада Віцебска ўзначаліў рэктар духоўнай семінарыі архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый.
Яго Высокапраасвяшчэнству саслужылі: сакратар Віцебскага епархіяльнага ўпраўлення протаіерэй Уладзімір Рэзановіч, духаўнік Віцебскай епархіі архімандрыт Леў (Фёдараў), першы прарэктар Віцебскай духоўнай семінарыі протаіерэй Канстанцін Ізафатаў, прарэктар па вучэбнай рабоце протаіерэй Дзімітрый Савіч, прарэктар па выхаваўчай рабоце протаіерэй Аляксандр Лесавой, духавенства Віцебскай епархіі, госці мерапрыемства, выкладчыкі і выпускнікі семінарыі ў свяшчэнным сане. Дыяканскі чын узначаліў дыякан Іаан Белянец.
Богаслужэбныя спевы выканаў хор студэнтаў Віцебскай духоўнай семінарыі пад кіраваннем іераманаха Серафіма (Паўлючэнкі).
Па заканчэнні Літургіі выпускнікі дзённай формы навучання былі пастрыжаныя ў чытальнікаў.
У завяршэнне богаслужэння быў адслужаны падзячны малебен, пасля чаго ўладыка звярнуўся да выпускнікоў з архіпастырскім настаўленнем.
Архіепіскап Дзімітрый уручыў дыпломы і дакументы аб заканчэнні навучальнай ўстановы выпускнікам багаслоўска-пастырскага, багаслоўска-педагагічнага і місіянерскага аддзяленняў Віцебскай духоўнай семінарыі, а таксама выпускніцам Віцебскага духоўнага вучылішча.
Пасля выдачы дыпломаў была зроблена агульная фатаграфія на ганку Успенскага сабора.
Затым выкладчыкі, выпускнікі і госці свята былі запрошаны ў актавую залу Віцебскай духоўнай семінарыі, дзе іх чакала святочная трапеза і імправізаваны канцэрт.