У Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся вечар, прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага)
20 чэрвеня 2017У Віцебскай духоўнай семінарыі адбыўся вечар памяці свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага), прысвечаны 140-годдзю з дня яго нараджэння.
Мерапрыемства было арганізавана Віцебскім абласным грамадскім аб'яднаннем праваслаўных жанчын, медыцынскім епархіяльным брацтвам у гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага) і сястрыцтва ў гонар святой роўнаапостальнай княгіні Вольгі.
У семінарскі дамавы храм роўнаапостальных Мяфодзія і Кірыла была прынесена ікона свяціцеля Лукі з часцічкай яго мошчаў, прывезеная з Сімферопаля. Іерэй Ігар Рыльцаў і дыякан Аляксандр Ульянаў здзейснілі малебен аб здароўі.
Урач-рэфлексатэрапеўт гарадской клінічнай бальніцы № 1 горада Віцебска, член епархіяльнага медыцынскага брацтва ў гонар свяціцеля Лукі (Война-Ясянецкага) Марына Канстанцінаўна Азаронак паказала прысутным у актавай зале гасцям прэзентацыю «Біяграфічны нарыс».
Людміла Вітальеўна Хаменка, лекар-рэаніматолаг Віцебскай гарадской клінічнай бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі, член Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын, распавяла аб медычнай дзейнасці хірурга, прафесара Валянціна Феліксавіча Война-Ясянецкага (свяціцеля Лукі) і прадставіла ўдзельнікам сустрэчы кнігу «Нарысы гнойнай хірургіі», напісаную свяціцелем для студэнтаў і практыкуючых лекараў.
Загадчык аддзялення памежных станаў УАЗ «Віцебскі абласны клінічны цэнтр псіхіятрыі і наркалогіі», старшыня камісіі па ахове здароўя Віцебскай епархіі іерэй Ігар Рыльцаў раскрыў сутнасць свяціцельскага служэння Лукі (Война-Ясянецкага).
У завяршэнне афіцыйнай часткі кіраўнік епархіяльнага Дыяканічнага цэнтра старшыня Віцебскага абласнога грамадскага аб'яднання праваслаўных жанчын Іна Уладзіміраўна Касцюковіч прадставіла прэзентацыю, якая распавядае пра цуды па малітвах свяціцеля або яго непасрэднай дапамозе падчас аперацый.
Пасля выступленняў дакладчыкаў адбыўся невялікі канцэрт, працягам якога стала чаяванне ў трапезнай духоўнай школы.
Удзельнікамі сустрэчы сталі больш за 90 чалавек: лекары, медыцынскія сёстры, сёстры міласэрнасці, праваслаўныя гараджане.