У Віцебскай епархіі знаходзіцца абраз прападобнага Серафіма Сароўскага і прападобнага Гаўрыіла Самтаўрыйскага з часцінкамі мошчаў
13 лютага 2019Абраз сімвалізуе сабой адзінства ў Хрысце рускага і грузінскага праваслаўных народаў.
14 лютага а 17: 00 абраз прыбыў у Успенскі кафедральны сабор горада Віцебска. Гарадское духавенства сустрэла святыню перад вячэрнім богаслужэннем.
Маліцца перад абразом у Віцебску вернікі змогуць да 17 лютага. У гэты час у храмах будуць правіцца акафісты святым.
Разам з іконай таксама прыбудзе каўчэг з часцінкай мантыі і скуф'ёй прападобнага Гаўрыіла.
Захавальнік святыні і аўтар фільмаў пра старца Гаўрыіла, журналіст Канстанцін Цэрцвадзэ, правядзе сустрэчу, прысвечаную святому нашага часу.
Сустрэча адбудзецца ў актавай зале Віцебскай духоўнай семінарыі 15 лютага а 18: 00. Уваход вольны
* * *
Архімандрыт Гаўрыіл (Ургебадзе) адносіцца да святых найноўшага часу. Ён быў нашым сучаснікам. Нарадзіўся ў сталіцы Грузіі, горадзе Тбілісі, 26 жніўня 1929 года. Манаства прыняў у 1955 годзе. Апошнія гады жыцця па благаславенню патрыярха Іліі II старац правёў у вежы цара Мірыяна, побач з Самтаўра-Праабражэнскай царквой і жаночым манастыром святой Ніны ў горадзе Мцхета. Спачыў айцец Гаўрыіл 2 лістапада 1995 года. Архімандрыт Гаўрыіл (Ургебадзе) праславіўся многімі цудамі і быў кананізаваны 20 снежня 2012 года Грузінскай Праваслаўнай Царквой у чыне прападобных. 25 снежня 2014 года уключаны ў месяцаслоў Рускай Праваслаўнай Царквы.
Прападобны Серафім Сароўскі (19 ліпеня (1 жніўня паводле н. ст.) 1754 — 2 студзеня (15 студзеня паводле н. ст.) 1833) — іераманах Сароўскага манастыра — заснавальнік і патрон Дзівееўскай жаночай абіцелі, адзін з самых шануемых рускіх святых.