У Жыровічах адбыўся музычны фестываль «Жыровіцкі фэст»
21 мая 201720 мая 2017 года, у свята іконы Божай Маці «Жыровіцкая», у аграгарадку Жыровічы адбыўся фестываль «Жыровіцкі фэст».
Фестываль прайшоў па заканчэнні саборнага архіерэйскага багаслужэння ў Жыровіцкай абіцелі, узначаліў якое мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павел, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі.
«Жыровіцкі фэст» праводзіцца па благаславенню архіепіскапа Навагрудскага і Слонімскага Гурыя другі год і арганізуецца сумеснымі сіламі Навагрудскай епархіі і Слонімскага райвыканкама.
На імправізаванай сцэне-караблі каля Багародзічнай крыніцы была арганізавана канцэртная пляцоўка. Удзельнікаў і гасцей фестывалю ад імя архіепіскапа Гурыя вітаў благачынны Слонімскай акругі протаіерэй Вадзім Пятліцкі, ад мясцовай улады — намеснік начальніка аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Н. М. Грасевіч.
28 выканаўцаў і калектываў прынялі ўдзел у святочным выступленні. Сваімі талентамі артысты — прафесіяналы і аматары — славілі Маці Божую на свята Яе Жыровіцкай іконы. У канцэрце прымалі ўдзел дзеці, а таксама не толькі царкоўныя, але і свецкія калектывы.
У рамках праекта «Горад майстроў» гасцям свята можна было не толькі ўбачыць цікавыя работы, набыць сувеніры, але і паспрабаваць сябе ў якасці рамесніка.
І гледачы, і артысты выеслі са свята духоўную радасць, спадзяючыся, што Сама Божая Маці прыняла іх хвалу і накрыла Сваім святым амафорам.