Віцебская духоўная семінарыя запрашае абітурыентаў
10 чэрвеня 2021Віцебская семінарыя — вышэйшая духоўная навучальная ўстанова, якая рыхтуе святароў Праваслаўнай Царквы. Семінарыя рыхтуе бакалаўраў багаслоўя. Тэрмін навучання на дзённым аддзяленні бакалаўрыяту 5 гадоў, на завочным — 6 гадоў. Прыём дакументаў з 1 ліпеня па 24 жніўня.
Віцебская семінарыя займаецца таксама падрыхтоўкай спецыялістаў у галіне катэхізацыі і місіянерства. У 2021/22 навучальным годзе таксама запланаваны прыём на багаслоўска-педагагічнае і місіянерскае аддзялення (вячэрняй і завочнай форм навучання). Тэрмін навучання 3 гады.
Уступныя выпрабаванні будуць праводзіцца ў выглядзе гутаркі і экзамены па асновах праваслаўнага веравучэння. На базе семінарыі праводзяцца падрыхтоўчыя курсы.
Неабходную інфармацыю аб правілах прыёму ў Віцебскую духоўную семінарыю можна даведацца па тэлефонах: 8 (0212) 66 99 92 (канцылярыя), 8 (0212) 67 31 59 (прыёмная рэктара) і на сайце https://vitds.by/.
* * *
Сваю гісторыю ВіцДС пачала з 1806 года. У той час, у адпаведнасці з указам імператара Аляксандра I, падпісаным 16 снежня 1806 года, у горадзе Полацку прадпісвалася адкрыць «Беларускую духоўную семінарыю». У 1856 годзе семінарыя пераехала ў Віцебск і размясцілася ў трохпавярховым будынку каля Успенскага сабора. У двухпавярховай прыбудове знаходзілася семінарская царква ў гонар святых роўнаапостальных Кірыла і Мяфодзія і бібліятэка. Пасля прыняцця дэкрэта аб аддзяленні Царквы ад дзяржавы 20 студзеня 1918 года духоўная школа спыніла сваю працу, выпусціўшы апошніх студэнтаў 2 мая 1918 года.
Адраджэнне духоўнай адукацыі ў Віцебскай епархіі было цесна звязана з адраджэннем духоўнага жыцця ў 1990-я гады. У лістападзе 1998 года з'явілася Віцебскае духоўнае вучылішча. На падставе праверак інспекцыйных камісій, а таксама даклада старшыні Вучэбнага камітэта Рускай Праваслаўнай Царквы 30 мая 2011 года Свяшчэнны Сінод РПЦ прыняў наступнае рашэнне: «Пераўтварыць Віцебскае духоўнае вучылішча ў Віцебскую духоўную семінарыю. Рэктарам Віцебскай духоўнай семінарыі прызначыць архіепіскапа Віцебскага і Аршанскага Дзімітрыя». 15 ліпеня 2011 года статут Віцебскай духоўнай семінарыі быў зарэгістраваны Упаўнаважаным па справах рэлігій і нацыянальнасцяў Рэспублікі Беларусь.