Увазе юных літаратараў і даследчыкаў! Да завяршэння прыёму заявак на конкурсы работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя» засталося 12 дзён
10 сакавіка 2021Засталося 12 дзён да завяршэння прыёму заявак на конкурсы літаратурных і даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».
У конкурсах могуць прыняць удзел навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 8-18 гадоў.
Прыём заявак вядзецца з 1 снежня 2020 года да 22 сакавіка 2021 года.
Конкурсы праводзяць Беларуская Праваслаўная Царква, Інстытут тэалогіі імя святых Мяфодзія і Кірыла БДУ, міжнароднае грамадскае аб'яднанне «Хрысціянскі адукацыйны цэнтр імя святых Мяфодзія і Кірыла» па благаславенню мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Веніяміна, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі.
Літаратурныя працы будуць ацэньвацца ў намінацыях:
- «Не ў сіле Бог, а ў праўдзе!»: да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
«З малітвай за Беларусь». - « Іісус Хрыстос учора, і сёння, і навекі — той самы» (Яўр. 13:8): актуальнасць хрысціянскіх запаведзяў у сучасным свеце.
- Мая вера — Праваслаўе.
- Прысвячэнне храмам маёй малой радзімы (пацярпелыя і адноўленыя храмы Беларусі). У дадзенай намінацыі працы могуць суправаджацца ілюстрацыямі-малюнкамі, адсканаванымі і прымацаванымі ў лісце разам з тэкстам.
Даследчыя работы ўдзельнічаюць у намінацыях:
- Прыклад мужнасці ў духоўнай гісторыі Айчыны: да 800-годдзя з дня нараджэння святога дабравернага князя Аляксандра Неўскага.
- Подзвіг жанчыны ў гісторыі маёй малой радзімы.
- Мой храм пад мірным небам Беларусі.
- «Блажэ́нныя міратво́рцы, бо яны сына́мі Божымі назаву́цца» (Мф. 5:9).
- Роля Праваслаўя ў фарміраванні духоўнасці беларускага народа.
- Мы памятаем... (гісторыя храмаў, якія пацярпелі на тэрыторыі Беларусі ў савецкі перыяд).
У конкурсе могуць прыняць удзел навучэнцы сярэдніх школ, ліцэяў і гімназій, устаноў сярэдняй спецыяльнай адукацыі, прафесійна-тэхнічнай і дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі ва ўзросце 8-18 гадоў.
Палажэнне аб Конкурсе творчых літаратурных работ «Святло Праваслаўя».
Палажэнне аб Конкурсе даследчых работ навучэнцаў «Святло Праваслаўя».