Пасхальнае пасланне мітрапаліта Мінскага і Заслаўскага Паўла, Патрыяршага Экзарха ўсяе Беларусі
02 красавіка 2018Нябёсы дастойна няхай весяляцца,
і зямля няхай радуецца,
і няхай святкуе ўвесь свет, бачны і нябачны,
бо паўстаў Хрыстос — радасць вечная.
Трапар 1-й песні Пасхальнага канона
Дарагія і ўзлюбленыя ў Госпадзе сабраты архіпастыры, высокашаноўныя прасвітары і дыяканы, богалюбівыя інакі і інакініі ўсе верныя дзеці Беларускай Праваслаўнай Царквы!
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
З Пасхальным лікаваннем, якое перапаўняе сэрца, і светлай радасцю аб Уваскрэслым Госпадзе нашым Іісусе Хрысце вітаю вас у гэты вялікі і светаспасіцельны дзень. У словах гэтага дзівоснага воклічу — аснова жыцця, якое перамагло смерць і тленне, дар надзеі і любові, крыніца нашай веры.
Уваскрасенне Хрыстова — гэта трыумф любові Бога да Свайго стварэння — чалавека, трыумф Божай любові да кожнага з нас, любові, якая вызваліла нас ад улады дыявала. Апостал Іаан Багаслоў, пацвярджаючы гэтую думку, сведчыць, што «не мы ўзлюбілі Бога, а Ён узлюбіў нас і паслаў Сына Свайго як уміласціўленне за грахі нашы» (1 Ін. 4:10), Сына Божага, Які пакутаваў дзеля нас і нашага спасення.
Кожны чалавек, нават самы апошні грэшнік, знаходзіць сёння надзею на спасенне, бо і ён адкуплены каштоўнай крывёю Іісуса Хрыста. Але каб успрыняць плады гэтага вялікагаАдкуплення, трэба мець веру — такую, якая здольнапоўнасцю змяніць наша жыццё. Для таго, хто веруе, усё магчыма, калі вера яго — шчырая, сардэчная (пар. Мк. 9:23).Гасподзь, Які ёсць «уваскрасенне і жыццё», абяцае таму, хто веруе ў Яго, што калі ён і «памрэ, будзе жыць… кожны, хто жыве і веруе ў Мяне, не памрэ давеку» (Ін. 11:25-26).
Ад гэтага часу цемра граху і смерці, якая аддзяляе чалавека ад Бога, знішчанаўсёпераможнай сілайі благадаццю Хрыстовага Уваскрасення. Божым Промыслам чалавеку падаравана ісцінная свабода, магчымасць адраджэнняад смерці да жыцця, магчымасць праабражэння. Праз Уваскрасенне Хрыстовачалавек атрымаў Божы дар і сілулячыць сваю прыродуі ўзыходзіць дабогападобнай годнасці.
Зараз кожны можа змяніць сваё жыццё, ідучы шляхам Евангельскім, можа, аднавіўшыся і аднавіўшы ў душы стан міру і любові — «Царства Божага», якое «ўнутры вас» (Лк. 17:21), быць усыноўленым Богу. Гасподзь заклікае нас: «Прыйдзіце, благаславёныя Айца Майго, прыміце ў спадчыну Царства, угатаванае вам ад стварэння свету» (Мф. 25:34).
Пасля Свайго Уваскрасення Іісус Хрыстос, Подзвігазаснавальнік нашага спасення, кажа тым, хто прыйшлі да Яго магілы: «Радуйцеся!» (Мф. 28:9), святыя апосталы паўтараюць услед за Бажэственным Настаўнікам: «Заўсёды радуйцеся!», «Радуйцеся заўсёды ў Госпадзе!», таму што для верныхпрызначана на нябёсах найвялікшая радасць і ўзнагарода (пар. 1 Фес. 5:16; Філ. 4:4). Гасподзь абяцае, што ў жыцці вечным усе верныя Хрысту ўвойдуць «у радасць Гаспадара» свайго (Мф. 25:21).
Гэтая «радасць у Госпадзе» мае духоўную прыроду, бо падаецца благадаццю Святога Духа. Але пры гэтым мы не павінны ўтрымліваць гэты дар у сабе, скрываць яго, бо, пазнаўшы Пасхальную радасць, мы не можам не падзяліцца ёю з нашымі бліжнімі, з тымі, хто нас акружае, «радуючыся з тымі, хто радуецца» (Рым. 12:15).
Мы з вамі зноў сталі ўдзельнікамі вялікай падзеі ўсяленскага значэння! Хрысціяне вось ужо каля дзвюх тысяч гадоў у дні ні з чым не параўнальнай Пасхальнай радасці пацвярджаюць яе ісціннасць воклічам:
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
У сённяшнюю эпоху, калі імкненні многіх людзей абмежаваны імгненнымі клопатамі і турботамі, мітуснёй, калі яны часта не задумваюцца (а хтосьці і проста забывае) пра самае галоўнае — пра спасеннне душы, пра добры Промысл Божы, асабліва важна асэнсоўваць гісторыю чалавецтва ў святле Уваскрасення Хрыстовага, вучыцца ўсведамляць любоў Тварца, прамудрасць і розум Божы (пар. Рым. 11:33), які вядзе чалавецтва па шляху спасення.
Гасподзь Сваім Уваскрасеннем даруе кожнаму, хто паверыць Яму і пойдзе ўслед за Ім, моц цялесных і духоўных сіл у служэнні Яму, Святой Царкве, Бацькаўшчыне, бліжнім і грамадству ў цэлым. Гасподзь дапамагае ўкараніць у нашых сэрцах Евангельскія каштоўнасці — любоў да Бога і бліжніх, дух міласэрнасці і міру, бо гэта — залог духоўнага перамянення свету, якое пачынаецца ў нашай душы і ў нашым сэрцы.
Уваскрасенне Хрыстова адкрывае чалавецтву сэнс жыцця на зямлі, раскрывае тайну Божага Промыслу праз падзеі, якія адбываюцца вакол нас, і заклікае мець цвёрды намер трымацца запаведзяў Гасподніх. Уваскрэслы Спасіцель заклікае нас вызначыць сваю жыццёвую пазіцыю і працаваць з поўнай аддачай сіл і здольнасцей на славу Божуюі дзеля спасення сваёй душы. Ідучы Евангельскім і спасіцельным шляхам, мы, натхнёныя і ўмацаваныя благадаццю Святога Духа, будзем здольнымі саграваць хрысціянскай любоўю і цяплом сваіх сэрцаў і тых, хто жыве побач з намі, хто мае патрэбу ў нашым клопаце, хто пакутуе і смуткуе, хто перажывае жыццёвыя цяжкасці і праблемы.
Царква заклікае ўсіх нас дзяліцца радасцю сённяшняга Пасхальнага свята і, шчыра падтрымліваючы адзін аднаго, не толькі сёння, а ва ўсе дні нашага жыцця ўзрастаць у веры, надзеі і любові.
Напаўняючыся радасцю аб Хрысце Уваскрэслым, зноў і зноў віншую ўсіх вас са светлазарным святам Уваскрасення Хрыстовага і ад усёй душы вітаю светаспасіцельнымі радасным дабравесцем:
ХРЫСТОС УВАСКРЭС!
САПРАЎДЫ ЎВАСКРЭС ХРЫСТОС!
+ Павел,
мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі,
Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі
Пасха Хрыстова
2018 год, горад Мінск