Нядзельная школа прыхода абраза Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска адзначыла 30-годдзе [+відэа]

07 лістапада 2021

top.jpg

7 лістапада 2021 года, у дзень святкавання прастольнага свята прыхода іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» горада Мінска, адбылося святочнае мерапрыемства, прысвечанае 30-годдзю нядзельнай школы прыхода.

Па завяршэнні Бажэственнай літургіі мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі, узнагародзіў дырэктара нядзельнай школы протадыякана Яраслава Блізнюка медалём свяціцеля Кірыла Тураўскага, выкладчыка нядзельнай школы Чарняк Вольгу Ігараўну медалём прападобнай Еўфрасінні Полацкай, выкладчыка нядзельнай школы Паўлаву Валянціну Мікалаеўну Граматай Патрыяршага Экзарха.

Затым клірык прыхода, выкладчык нядзельнай школы протаіерэй Уладзімір Шычко і дырэктар школы протадыякан Яраслаў Блізнюк адслужылі падзячны малебен.

Малодшы і дзіцяча-юнацкі хоры нядзельнай школы падрыхтавалі для выкладчыкаў, навучэнцаў і гасцей музычныя віншаванні.

У завяршэнне свята кожны вучань атрымаў памятны падарунак.

***

Нядзельная школа прыхода храма іконы Божай Маці «Усіх тужлівых Радасць» пачала сваю працу 1 верасня 1991 года, задоўга да пачатку рэгулярных набажэнстваў на прыходзе. З часам яна стала адной з самых вялікіх нядзельных школ у Мінску. За гэтыя гады школьныя сцены сталі роднымі для некалькіх пакаленняў мінчан. Сёння нядзельная школа прыхода гэта не толькі заняткі па вывучэнню Закона Божага. Неад'емнай часткай творчага жыцця школы з'яўляюцца ранішнікі, спектаклі, музычныя вечары, пілігрымкі, заняткі па дамаводству і вывучэнні моў. Школа гасцінна прымае ў сваю вялікую і дружную сям'ю ўсіх жадаючых - і дзяцей, і дарослых.

sobor.by/Church.by