Адноўлены страчаны ў гады багаборства вобраз Райцаўскай іконы Божай Маці з храма Праабражэння Гасподняга аграгарадка Райца ў Карэліцкім раёне

04 жніўня 2021

top.jpg

1 жніўня 2021 года ў прыходзе храма Праабражэння Гасподняга аграгарадка Райца Карэліцкага благачыння Навагрудскай епархіі адбылася ўрачыстая сустрэча адноўленай Райцаўскай іконы Божай Маці, якая была страчана пасля разбурэння храма ў савецкі перыяд часу.

Адноўлены вобраз Прасвятой Багародзіцы быў напярэдадні асвячаны ў Свята-Успенскім Жыровіцкім манастыры ля цудатворнага Жыровіцкага абраза Божай Маці і дастаўлены 1 жніўня ў Райцаўскі храм да пачатку Бажэственнай літургіі, якую ўзначаліў благачынны Карэліцкай царкоўнай акругі протаіерэй Мікалай Орса ў саслужэнні настаяцеля храма іерэя Аляксія Шышкіра і клірыкаў благачыння. Па заканчэнні Літургіі па пасёлку быў здзейснены хрэсны ход з адноўленай іконай.

У 2017 годзе падчас урачыстасцяў, прымеркаваных да святкавання 200-годдзя храма святой велікамучаніцы Варвары аграгарадка Райца, Высокапраасвяшчэннейшы архіепіскап Гурый благаславіў аднавіць згублены абраз Прасвятой Багародзіцы. Напісанне іконы было даручана мясцовым іканапісцу А. В. Салдатаву.

Навагрудская епархія/Church.by