Выйшаў новы нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы»

30 снежня 2017

Труды-ККС.jpg

У выдавецтве Мінскай духоўнай акадэміі выйшаў трэці нумар альманаха «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы», які ўключае матэрыялы за 2014-2017 гады.

Альманах «Працы Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы» арыентаваны на публікацыю агіяграфічных матэрыялаў і навуковых даследаванняў, якія маюць дачыненне да дзейнасці Камісіі і яе супрацоўнікаў.

Трэці нумар альманаха ўключае ў сябе наступныя публікацыі:

  • Матэрыялы аб агульнацаркоўным праслаўленні мясцовашанаваных беларускіх святых свяціцеля Георгія (Каніскага) і праведнага Іаана Кармянскага
  • Сомаў С. Э. Вехі вялікага шляху. Жыццё і творчасць свяціцеля Георгія (Каніскага), архіепіскапа Магілёўскага і Беларускага
  • Епіскап Гомельскі і Жлобінскі Сцяфан (Нешчарэт). Гісторыя аднойдзення мошчаў святога праведнага Іаана Гашкевіча
  • Жыціе святога праведнага Іаана Кармянскага
  • Свяшчэннік Аляксій Маслянкоў. Жыццяпіс свяшчэннамучаніка Леаніда Біруковіча, прасвітара Бродзецкага

  • Мянькова І. Г. Жыціе прападобнамучаніцы схіманахіні Рафаілы (Вішняковай) (1887-1937)

  • Архімандрыт Амвросій (Шаўцоў). Матэрыялы па гісторыі Скіткаўскай іконы Божай Маці

  • Протаіерэй Аляксандр Раманчук. Рэлігійна-маральныя аспекты дзейнасці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі) (1798-1868) па ўз'яднанню ўніятаў

  • Грышчанка І. А. і гістарыяграфічная дзейнасць І. І. Грыгаровіча

  • Протаіерэй Сергій Рабой. Жыццевы лес і служэнне протаіерэя Іаана Рыгоравіча Сабалеўскага

  • Інфармацыя пра новыя кнігі.

Выданне адрасавана праваслаўным святарам і міранам, гісторыкам, рэлігіяведам, культуролагам, краязнаўцам, выкладчыкам духоўных і свецкіх навучальных устаноў, студэнтам, навучэнцам, а таксама ўсім, хто цікавіцца пытаннямі агіялогіі і беларускай царкоўнай гісторыі.

Галоўны рэдактар альманаха — архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыня Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы, намеснік Мікольскага манастыра горада Гомеля.

Адказны рэдактар — прарэктар па навуковай рабоце Мінскіх духоўных акадэміі і семінарыі, загадчык кафедры царкоўнай гісторыі Мінскай духоўнай акадэміі дацэнт А. В. Слесараў, кандыдат багаслоўя.

Тыраж выдання: 150 асобнікаў.

Прэс-служба Камісіі па кананізацыі святых БПЦ / Church.by