Выйшаў першы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства» за 2017 год
17 лютага 2017Выйшаў першы нумар «Весніка Сінадальнага цэнтра сектазнаўства Беларускай Праваслаўнай Царквы» за 2017 год.
У выданні апублікаваная статыстыка нетрадыцыйных рэлігійных рухаў у Рэспубліцы Беларусь па дадзеных на 1 студзеня 2017 года.
Сярод матэрыялаў нумара таксама другая частка артыкула, прысвечаная традыцыі ўстаноўкі ёлкі на навагоднія і калядныя святы.
У рубрыцы «Фотафакт» змяшчаюцца прыклады арыгінальнага падыходу да крытыкі сект ў форме коміксаў.
У канцы нумара прыведзены поўны тэкст Мемарандума № 2 Расійскай акадэміі навук «Аб ілжэнавуковасці гамеапатыі».